Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і (таксама: Сарыкамышская дэльта Амудар’і; ) — вобласць старажытнага земляробства і арашэння ў паўночным Туркменістане, месца ўзнікнення культуры Харэзма і старажытнахарэзмійскай дзяржавы ў VI стагоддзі да н.э., цэнтр Харэзма з канца X да канца XVI стагоддзя. У цяперашні час з’яўляецца адным з фізіка-геаграфічных прыродных раёнаў Туркменістана.
Геаграфія Прысарыкамышская дэльта з’яўляецца старажытнай дэльтай ракі Амудар’і і ўяўляе сабой плоскую раўніну, якая бярэ пачатак у нізоўях Амудар’і і распасціраецца да Сарыкамышскага возера. На паўночным усходзе яна злучаецца з прыаральскай дэльтай Амудар’і, на поўдні дасягае , а на поўначы абмежаваная чынкамі Усцюрта. Фармавалася дэльта на працягу верхнечацвярцічнага перыяду, характарызуецца плоскай такырападобнай паверхняй з агульным нахілам на захад. На арашальнай частцы дэльты прысутнічаць ворныя землі, сады, населеныя пункты, каналы і дарогі. Разбіваюць раўнінную паверхню масівы у старажытных пратоках Амудар’і. Заходняя, неасвоеная, частка Прысарыкамышскай дэльты характарызуецца натуральным рэльефам. Найбольш буйныя ўзвышшы: Зенгібаба, Кангакыр, Тарымкая (да 50-60 м). На захадзе дэльта абмежаваная Сарыкамышскім возерам, на паўднёвым захадзе падыходзіць да даліны , з воднымі басейнамі якіх Прысарыкамышская дэльта была звязана разам.
У цяперашні час у Прысарыкамышской дэльце амаль адсутнічае расліннасць. Захавалася шмат сухіх рэчышчаў старажытных пратокаў Амудар’і, самыя буйныя з якіх і Даудан, а таксама старажытныя і сярэднявечныя каналы Чармяняб, Куня-уаз, Шамурад і іншыя. Агульная плошча зямель старажытнага арашэння на гэтай тэрыторыі перавышае 1 млн га.
Археалогія Археалагічнае вывучэнне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў 1939 годзе, пасля дадзены раён стаў адным з галоўных аб’ектаў археалагічных работ Харэзмскай археолага-этнаграфічнай экспедыцыі. Сістэматычныя працы тут пачаліся ў 1971 годзе пад кіраўніцтвам Б. Э. ВайнбергБ. И. Вайнберг. Курганные могильники северной Туркмении (Присарыкамышская дельта Амударьи) // Кочевники на границах Хорезма. — М. Наука, 1979 г., с. 167.
Гісторыя
Найстаражытнейшы перыяд
Засяленне Прысарыкамышскай дэльты Амудар’і пачалося ў эпоху неаліту (VI—V тыс.да н. э.). Мяркуецца, што ў III—II тыс. да н.э. адбылося яе асушэнне, у сувязі з гэтым помнікаў адзначанага часу на гэтай тэрыторыі не выяўлена, за выключэннем адзінкавых знаходак фрагментаў керамічнага посуду.
Старажытны перыяд
Да пачатку VII ст. да н.э. Прысарыкамышская дэльта Амудар’і абваднялася пастаянна, таму новы этап яе асваення прыпадае менавіта на гэты перыяд з узнікненнем Б. И. Вайнберг. Курганные могильники северной Туркмении (Присарыкамышская дельта Амударьи) // Кочевники на границах Хорезма. — М. Наука, 1979 г., с. 167, якая ў сімбіёзе з сака-масагецкімі традыцыямі паўночнага Туркменістана і пры ўдзеле паўднёва-туркменскіх культур язскай культуры, архаічнага і Намазга VIМ. А. Итина. История степных племен Южного Приаралья.//Труды Хорезмской археолого-этнографической экспедиции — М. 1977,, сфармавала старажытную культуру Харэзма на мяжы VII—VI стст. да н.э.
На паселішчах атрымалася выявіць канструкцыі жылля старажытных насельнікаў, якія ўяўляюць сабой і зямлянкі плошчай каля 100 квадратных метраў, а таксама бронзавыя наканечнікі стрэл і ўпрыгажэнні, рэшткі медна-ліцейнай, жалезаробнай і керамічнай вытворчасці. Менавіта ў гэты перыяд часу ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і ўзнікае старажытнахарэзмійская дзяржава са сталіцай у г. , а затым і ў г. , і пачынаецца эпоха старажытнахарэзмійскага будаўніцтваВ. Н. Ягодин. Низовья Амударьи в эпоху распада первобытно-общинного строя и возникновения первичных государственных образований. (Хорезм в истории государственности Узбекистана) — Ташкент, изд. «Узбекистон файласуфлари миллий жамиати»., 2013 г. Отв. ред. Э. В. Ртвеладзе, Д. А. Алимова, стр. 16В. М. Массон. Цивилизация Древнего Хорезма (этапы и пути самоидентификации). Самарканд: Институт Археологии АН Узбекистана (1999)..
Сярэневякоўе
У X стагоддзі сталіцай Харэзма стаў горад Гургандж (цяпер г. Стары Ургенч, Туркменістан), які размяшчаўся ў Прысарыкамышскай дэльце Амудар’і і з якога кіраваў харэзмшах Мамун. У гэты перыяд уся Прысарыкамышская дэльта ператварылася ў буйны рэгіянальны цэнтр сельскай гаспадаркі, рамёстваў, гандлю і мастацтва, а ў Гурганджы дзейнічаў буйны навуковы цэнтр — . З прыходам да ўлады ў Харэзме туркменскай дынастыі Ануштэгенідаў, дадзеная тэрыторыя стала цэнтрам найбуйнейшай у рэгіёне Дзяржавы Харэзмшахаў. Прысарыкамышская Дэльта Амудар’і працягвала заставацца цэнтрам усяго Харэзма да канца XVI стагоддзя.
Помнікі
На тэрыторыі Прысарыкамышскай дэльты захавалася мноства помнікаў — пабудаваных у розныя перыяды гісторыі, — вялікіх крэпасцяў з магутнай абаронай і адкрытых паселішчаў, старажытных каналаў і рэшткаў палёў. На гэтай тэрыторыі археолагамі было раскапана некалькіх дзесяткаў такіх старажытных і сярэднявечных крэпасцяў (гарадоў), як Айбугіркала, , , , Булдумсаз, Бутэнтаўкала, Гяўркала, Дашкала, Даўданкала, , , , Ербурункала, , , Ішраткала, , , Кандымкала, Кунерлі, , Курганкала, Куюсайкала, Кызылкакала, , , Мангыркала, Агланлыкала, Тапрак-кала, Шамахакала, , Шырванкала, Шырымбайкала і іншых.
Крыніцы
Спасылкі Туркменистан: История Хорезма
Катэгорыя:Харэзм Катэгорыя:Археалогія ў Туркменістане Катэгорыя:Геаграфія Туркменістана