Хале Томасдоцір (; , Рэйк’явік, Ісландыя) — былая ісландская прадпрымальніца і палітык. Прэзідэнт Ісландыі з 1 жніўня 2024 года. Яна другая жанчына-прэзідэнт Ісландыі пасля Вігдзіс Фінбагадоцір. Да таго, як стаць прэзідэнтам, яна была генеральным дырэктарам глабальнай некамерцыйнай групы The B Team.

Біяграфія Прымала ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года, дзе атрымала 27,9% галасоў і заняла другое месца саступішы Гвюдні Ёўханесану.

На прэзідэнцкіх выбарах 2024 года перамагла экс-прэм’ера Катрын Якабсдоцір, атрымаўшы 34,15% галасоў. Яе прэзідэнцкая кампанія была засяроджана на такіх пытаннях, як уплыў сацыяльных сетак на псіхічнае здароўе моладзі, развіццё турызму і роля штучнага інтэлекту. Яна ўступіла на пасаду 1 жніўня 2024 года.

Узнагароды Камандор (дама-камандор) з зоркай Ордэна Ісландскага сокала (1 жніўня 2024 года) Кавалер Ордэна Слана Даніі (8 кастрычніка 2024 года)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Ісландыі Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў