За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Калінкавіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЭ. Иоффе .
Яўрэяў у раёне забівалі ў Калінкавічах, вёсках Азарычы (262 чалавекі 5 жніўня 1941 года)Шульман А. Акулич М. Калинковичи и евреи. История, холокост, наши дни. — 2022. — ISBN 9785041385415. Шустин А. , Сітня (30 сем’яў — каля 120 чалавек у верасні 1941 года), Дудзічы (116 (119) чалавек), Лозкі, Чарнаўшчына, Гарочычы, Юравічы і многіх іншых месцах. У снежні 1941 года паліцаі забралі ў вёсцы Агароднікі 30 яўрэяў, у большасці жанчын і дзяцей, вывезлі за вёску і расстраляліЭ. Иоффе . У лютым 1942 года немцы схапілі 12 яўрэяў у вёсцы Сямёнавічы, сярод якіх былі і дзеці, распранутымі па марозе прывезлі іх у Азарычы і забіліЗональный государственный архив в г. Мозыре, — фонд 2790, дело 5, листы 4, 17, 48;.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: у гета горада Калінкавічы (сярэдзіна верасня 1941 — 22 верасня 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 700 чалавек. у гета вёскі Азарычы (лета 1941 — 3 сакавіка 1942) былі забітыя каля 300 чалавек. у гета вёскі Юравічы (лета 1941 — снежань 1941) былі забітыя каля 500 чалавек.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Калінкавічах, Азарычах, Юравічах, Сітні і Агародніках.
Крыніцы
Літаратура
Калінкавіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Калінкавіцкага раёна