Футбольны саюз Босніі і Герцагавіны (, , лац. , кір. ) — арганізацыя, якая ажыццяўляе кантроль і кіраванне футболам у Босніі і Герцагавіне. Размяшчаецца ў Сараева. Федэрацыя была заснавана ў 1992 годзе, уступіла ў ФІФА ў 1996 годзе, ва УЕФА — у 1998 годзе. Саюз арганізуе дзейнасць і кіруе нацыянальнымі зборнымі па футболе. Пад эгідай саюза праводзяцца мужчынскі і жаночы чэмпіянаты Босніі і Герцагавіны, а таксама многія іншыя спаборніцтвы.
Гісторыя З пачаткам грамадзянскай вайны ў Босніі і Герцагавіне адсутнічала цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтвам футбола. Вайна падзяліла насельніцтва па этнічнаму прызнаку, з-за чаго спачатку не было нацыянальнага спаборніцтва ўвогуле, а потым пачалі стварацца нацыянальныя: у харватаў — Першая футбольная ліга Герцаг-Босна, у башнякаў — Першая ліга Босніі і Герцагавіны, у сербаў — Першая ліга Рэспублікі Сербскай па футболе. У 1998 годзе харваты і башнякі пачалі праводзіць сумесны чэмпіянат, а ў 2000 годзе была створана Прэм’ер-ліга Босніі і Герцагавіны. Пасля шматлікіх перамоў і варыяйцый правядзення спаборніцтва, у 2002 годзе клубы ад Рэспублікі Сербскай прынялі ўдзел у спаборніцтве. Да гэтага часу ні ФІФА, ні УЕФА не прызнавалі нацыянальнае спаборнцтва сербаў і Прэм’ер-лігу, і іх прадстаўнікоў, на міжнароднай арэне.
Прэзідэнты ПрэзідэнтПерыядУ якасці членаў Прэзідыума ФСБіГ1Юсуф ПушынаЕрка Доко1994 – май 20022Сулейман ЧалакавічМілан ЕлічБогдан ЧэкаІльё Дамінкавічмай 2002 – 18 красавіка 2011Як прэзідэнт камітэта па нармалізацыі ФСБіГ1Івіца Осім18 красавіка 2011 – 13 снежня 2012У якасці Прэзідэнта ФСБіГ1Элведзін Бегіч 13 снежня 2012 – 16 сакавтка 20212Віко Зэльковіч16 сакавіка 2021 –
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбол у Босніі і Герцагавіне Боснія і Герцагавіна Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Босніі і Герцагавіны