У́жава () — рака ў Латвіі, цячэ па тэрыторыі Вэнтспілскага і Кулдыгскага краёў. Упадае ў Балтыйскае мора.
Даўжыня — 67 км(па іншых дадзеных — 56 км). Пачынаецца ад зліцця меліярацыйных канаў на ўсход ад населенага пункта Гудэніекі ў Гудэнецкай воласці. Ад вытоку на Курмальскім узгаранні цячэ па Апрыкскай раўніне Заходне-Курскага ўзвышша, далей — па Піемарскай і Вэнтаўскай раўнінах Прыморскай нізіны. У верхняй палове пераважным напрамкам цячэння з’яўляецца поўнач, у ніжняй — паўночны захад. Упадае ў Балтыйскае мора на паўночны захад ад аднайменнай вёскі ва Ужаўскай воласці.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора