Сяргей Сяргеевіч Лосеў (нар. , г. Мінск) — беларускі юрыст. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску. У 1988—1993 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 1997—2001 гадах завочна ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь па спецыяльнасці «грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права». У 2002 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата юрыдычных навук на тэму: «Прававое рэгуляванне перадачы выключнага аўтарскага права па дамове»Лосеў Сяргей Сяргеевіч.

У 1999 годзе прайшоў стажыроўку «Калектыўнае кіраванне аўтарскімі і сумежнымі правамі» па праграма САІУ (Швейцарыя); у 2000 годзе — «Абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці» па праграме Дзярждэпартамента ЗША.

У 2008—2010 гадах завочна вучыўся на факультэце перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне».

Выкладаў у БДЭУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міжнародным універсітэце «МІПСА». Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Дацэнт кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ.

Навуковая дзейнасць У практычнай дзейнасці займаўся пытаннямі кіравання аўтарскімі правамі, прававым забеспячэннем кінавытворчасці і дзейнасці СМІ.

Прымаў удзел, у тым ліку ў якасці навуковага кіраўніка, у выкананні больш як 15 фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, звязаных з праблематыкай права інтэлектуальнай уласнасці, інавацыйнай дзейнасці і міжнароднага права.

Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб камерцыйнай тайне», змяненняў і дапаўненняў у Закон «Аб патэнтах на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры», новых рэдакцый законаў «Аб прававой ахове тапалогій інтэгральных мікрасхем», «Аб геаграфічных указаннях», а таксама шэрагу іншых нарматыўных прававых актаў.

Член Вучонай рады Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнай рады пры Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь, Кансультатыўна-метадычнай рады пры Беларускай натарыяльнай палаце, навукова-тэхнічнай рады Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, рэдакцыйнай рады навукова-практычнага часопіса Вярхоўнага Суда «Судовы веснік», рэдакцыйных калегій навукова-практычных часопісаў «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» і «Права інтэлектуальнай уласнасці» (г. Масква).

Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, граматай Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Юрысты Беларусі