Бе́лае (Белае Ю́хаўскае) — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 24 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,6 км на ўсход ад возера Лісна, сярод хваёвага лесу, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Чырвоны Бор.
Плошча паверхні возера 3,01 км². Найбольшая глыбіня 7,1 м. Даўжыня 2,75 км, найбольшая шырыня 2,25 км. Даўжыня берагавой лініі 10,1 км. Аб’ём вады 10,5 млн. м³. Плошча вадазбору 3,1 км².
Схілы катлавіны стромкія, на паўночным усходзе спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходнім заліве больш высокія, тарфяністыя, пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, дно глыбей за 2 м выслана ілам і сапрапелем. Вада вельмі празрыстая.
Возера бяссцёкавае, зарастае. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 метраў.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Прудкоўскі Р. Плешчуцца жыватворныя хвалі Белага Юхаўскага / Р. Прудкоўскі // Голас Расоншчыны. — 2005. — 20 верас.
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Свольны