Жэ́рынскае возера — возера ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Усвейка (прыток Улы). За 9 км на ўсход ад горада Чашнікі.

Плошча люстра возера 8,74 км². Найбольшая глыбіня 3,6 м. Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км.

Назва звязана са стараславянскім словам «жерел» — выток, вусце, гарлавіна.

Размешчана на Чашніцкай раўніне. Катлавіна возера выцягнутай формы, схілы вышынёй да 2 метраў (на паўднёвым усходзе і захадзе да 10 метраў). Берагі нізінныя, топкія, на 38 % зараслі лесам і хмызняком, на захадзе — пясчаныя.У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 14 гектараў. Возера моцна зарастае. Дно выслана сапрапелем, уздоўж заходняга берага пясчанае.У возера ўпадаюць 6 ручаёў і выцякае ручай Чарнуха ў раку Усвейка. Пратокамі звязваецца за азёрамі Святое і Дрэвічнае.

Каля возера — катлавіна з залежамі торфу. Да берага возера прымыкае балота, у якім растуць брусніцы і журавіны. У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Уздоўж берага возера знаходзяцца вёскі Жэрына, Грынькі, Баравыя, Грушава, Лазукі.

Літаратура Жэрынскае возера //  — С. 166—167.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Жеринское

Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Басейн Улы