Віктарыянскі ўніверсітэт ва Уэлінгтане () — новазеландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта і сядзібай у горадзе Уэлінгтан.
Гісторыя У 1897 годзе быў заснаваны Віктарыянскі каледж ва Уэлінгтане ў структуры адзінага на ўсю краіну Новазеландскага ўніверсітэта. Выкладанне пачалося ў 1899 годзе. У 1961 годзе сістэма адзінага дзяржаўнага ўніверсітэта ў краіне была скасавана. Ва ўсіх буйных гарадах Новай Зеландыі з'явіліся незалежныя ўніверсітэты. У 1962 годзе Віктарыянскі каледж быў аб'яднаны з педагагічным каледжам у рамках універсітэцкай рэформы і з тых часоў установа з'яўляецца ўніверсітэтам і носіць цяперашнюю назву.
Структура Факультэт інавацый у архітэктуры і дызайне Факультэт бізнесу і кіравання Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі Факультэт здароўя Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт права Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт магістратуры і аспірантуры
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Крыніцы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Новай Зеландыі