Се́чна, Сешня — рака ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 166 км². Выцякае з возера Дабееўскае за 0,5 км ад вёскі Ільінцы. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля вёскі Ерашова. Рэчышча на працягу 7 км ад вытоку каналізаванае. У раку ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. Асноўны прыток — ручай Звездзік (леваруч).
У басейне Сечны азёры Каланец, Клімаўскае. Уздоўж ракі населеныя пункты Вялікія Ляжні, Мяхі, Жалудова, Мішкавічы, Абалонне, Ярашова.
Літаратура
Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Шумілінскага раёна