За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Любанскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахГ. Койфман. Воспоминания Зиновия Борисовича Кнеля .

Яўрэяў у раёне забілі ў Любані, Урэччы, у вёсках Асавец, Касцяшы, Закальное, Арлёва, Баянічы, Вежанка і іншых.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета пасёлка Любань (5 ліпеня 1941—1943) былі закатаваныя і забітыя не менш за 1400 чалавек. У гета пасёлка Урэчча (лета 1941—4 жніўня 1943) былі забітыя больш за 1000 чалавек.

У Любанскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Сойка Аксенія і МікалайЯд Вашем. История спасения. Сойко Аксения и Николай. , Шумейка Аляксандра, Яўген і ІванЯд Вашем. История спасения. Шумейко Александра, Евгений и Иван. .

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Любані (забітым у лістападзе 1941 года), чатыры помнікі — ва УрэччыА. Литин. Памятники на местах расстрелов .

Крыніцы

Літаратура

Любанскі раён Катэгорыя:Гісторыя Любанскага раёна