Альбертас Гурскас (; нар. , вёска Гінтарай, Укмяргскі павет) — літоўскі графік і каліграф, прафесар Віленскай мастацкай акадэміі.
Біяграфія У 1962—1968 гадах вучыўся ў Віленскім мастацкім інстытуце. З 1969 года працуе ў Мастацкім інстытуце (у 1990 годзе пераўтвораным у Віленскую мастацкую акадэмію), прафесар кафедры графікі. Выкладаў каліграфію у ЕГУ.
Спецыялізуецца ў стварэнні плакатаў, лагатыпаў, паштовак, віншавальных адрасоў, а таксама ў афармленні кніг.
Распрацаваў эталон для гербаў некалькіх літоўскіх гарадоў і cсцягоў. Напрыклад, герб і сцяг горада Шырвінтас, мястэчка Жяймяліс, а таксама герб мястэчка Ужпаляй.
Быў адным з распрацоўшчыкаў першага камп’ютарнага літоўскага шрыфта «Палемонас» (2004).
Аўтар юбілейных манет.
Аўтар кнігі «Асновы каліграфіі і пісьма».
Крыніцы