Прафесура імя караля Эдуарда VII па англійскай літаратуры () — імянная кафедра па англійскай літаратуры ў Кембрыджскім універсітэце. Адна з найстарэйшых прафесур па літаратуры ў Кембрыджы.
Кафедра была заснавана ў 1910 годзе дзякуючы шчодрым ахвяраванням брытанскага газетнага магната Гаральда Сідні Хармсварта, 1-га віконту Ротэрмер, у памяць пра караля Эдуарда VII, што памёр у тым жа годзе.
Кіраўнікі кафедры Артур Вулгар Верал (Arthur Woollgar Verrall, 1911) Артур Томас Квілер-Куч (Arthur Thomas Quiller-Couch, 1912–1944) Бэзіл Уілі (Basil Willey, 1946) Лаянел Чарльз Найтс (Lionel Charles Knights, 1965) Джон Фрэнк Кэрмаўд (John Frank Kermode, 1974) Крыстафер Брус Рыкс (Christopher Bruce Ricks, 1982) Мэрылін Спірс Батлер (Marilyn Speers Butler, 1986) Джыліян Патрысія Кемпстэр Бір (Gillian Patricia Kempster Beer, 1994) Уілфрэд Дэвід Тротэр (Wilfred David Trotter, 2002) Клэр Уілс (Clair Wills, 2019)
Крыніцы
Катэгорыя:Імянныя прафесуры ў Кембрыджскім універсітэце Катэгорыя:Кембрыджскі ўніверсітэт