Тамеркоскі (, ) — амаль кіламетровая пратока паміж двума азёрамі Нясіярві і Пюхяярві ў фінскім горадзе Тамперэ. Горад быў заснаваны вакол ракі ў 1779 годзе пасля таго, як кароль Густаў III асабіста наведаў гэтае месца ў 1775 годзе.

Перапад узроўняў паміж двума азёрамі ў 18 метраў выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы энергіі. З канца XVIII стагоддзя тут размяшчаліся прадпрыемствы. Катэгорыя:Рэкі Фінляндыі