Зміцер Афанасенка, поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Афанасенка (нар. , ) — беларускі паэт, музыкант, лідар гурта Amaroka, сузаснавальнік грамадскай арганізацыі «Арт Сядзіба».
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Сяргея Васільевіча Афанасенкі, геолага па адукацыі, і Тамары Аляксандраўны Вашчыннікавай, географа па адукацыі.
У 1994 годзе пайшоў у першы клас СШ № 167 г. Мінска з беларускай мовай навучання.
У 9 класе пачынаў удзельнічаць у школьнай самадзейнасці, пазней стварыў разам з аднакласнікам Віталём Лушчыкам гурт «КарантинЪ». Гурт рэпетаваў у школьнай актавай зале з дазволу дырэктара і музычнага кіраўніка.
У 2003 годзе Зміцер пазнаёміўся з заснавальнікам гурта Destroyers Яўгенам «Duser» Данілавым і на нейкі час стаў тэхнікам і гукааператарам.
У 2005 годзе паступіў на геаграфічны факультэт БДУ на спецыяльнасць «геаэкалогія». На факультэце браў удзел у самадзейнасці разам з аднакурснікам Іванам Булвам.
На першым курсе ўніверсітэта стварыў панк гурт AMAROKA, у якім выступаў як аўтар музыкі і тэкстаў.
У 2006—2007 гадах удзельнічаў у музычных гуртах, такіх як «Liberum Veta», дзе выконваў партыю бас-гітарыста. У складзе гурта выступаў на разагрэве вядомага беларускага калектыву «NRM». Таксама ўдзельнічаў у факультэцкім гурце «Сонечны Сахалін», у якім граў на барабанах. Разам з гуртам удзельнічаў у творчых конкурсах універсітэцкай самадзейнасці і мерапрыемствах факультэта.
У 2009—2010 гадах спяваў у хоры Чырвонага касцёла ў Мінску пад назвай «Cantus Cordis» у партыі тэнара. Разам з хорам выступаў на канцэртах у Польшчы, прадстаўляючы культурную спадчыну і музычныя традыцыі Беларусі.
У 2011 годзе разам з Франакам Вячоркам і Стасам Бабайцавым заснаваў інфармацыйна асветніцкую ўстанову «Амарока», якая далей пачала называцца «Арт Сядзібай».
У 2011—2016 гг. супрацоўнічаў з кліпмейкерам Аляксандрам Крупінам «KapkanFilm» для стварэння кліпаў для гурта Amaroka і ролікаў для розных ініцыятыў.
У кастрычніку 2012 удзельнічаў у міжнародным музычным праекце Erasmus+ «Give Music a chance» (Мальмё, Швецыя).
3 снежня 2014 выступіў у LitKaviarnia ў якасці запрошанага госця. Падчас выступленняў чытаў свае вершы і выконваў песні.
У 2015 годзе верш «Губляю каханне» трапіў у раман «Акулярнік» польскай пісьменніцы Катажыны Бонды.
Выдаваў настольную гульні «Казачнік» паводле матываў гульні Dixit. Для картак гульні былі выкарыстаныя працы чатырох беларускіх мастакоў: Ганны Сілівончык, Сяргея Кульшы, Юрыя Падвербнага, Галіны Івановай. У 2016 стварыў настольную гульню «Багач» па матывах гульні «Манаполія». Гульня зроблена ў гістарычнай стылістыцы пра Менск часоў Рэчы Паспалітай. Палову накладу гульняў выкупіла крама Symbal.by. У 2017 годзе адкрыў краму дзіцячых тавараў Hareza.by, але праз недахоп беларускіх дзіцячых тавараў крама праіснавала толькі паўгода.
У красавіку 2018 паступіў на вячэрнія курсы тэсціроўшчыкаў праграмнага забеспячэння EPAM. У траўні перайшоў у Лабараторыю EPAM на камерцыйныя праекты.
У 2021—2022 жыў у Вільні, працаваў у кампаніі Wargaming.
У 2024 пераехаў у Каліфорнію, дзе працягвае прасоўваць беларускую культуру.
Асабістае жыццё Ажаніўся з Вікторыяй Сцепановіч 31 жніўня 2016 года, выхоўваюць трох дзяцей Яна, Эму, Злату.
Узнагароды Фіналісты фестывалю беларускамоўнай рэкламы AD.NAK! у намінацыі «Графічны і камунікацыйны дызайн» C-12_02. «Выцімайка». Прэмія Асамблеі НДА «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» — узнагарода за лепшую грамадскую кампанію «Пазнач сябе беларусам». Гран-пры фестывалю «AD.NAK!» атрымала «Вышымайка», праект «Арт-сядзібы».
Крыніцы
Спасылкі «Тахелес»-style: як стваралася «Арт-Сядзіба» Наша Ніва (12 мая 2012)
Катэгорыя:Музыканты Беларусі