«Субстанцыя» () — бодзі-хорар 2024 года супрадзюсара, сцэнарыста і рэжысёра Каралі Фаржа. Фільм сумеснай вытворчасці Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША. Галоўныя ролі выканалі Дэмі Мур і Маргарэт Куолі.
Прэм’ера фільма адбылася ў рамках асноўнай праграмы 77-га Канскага кінафестывалю, дзе Фаржа атрымала ўзнагароду за найлепшы сцэнарый.
Фільм меў поспех у крытыкаў і ў пракаце, сабраўшы 76,6 млн долараў і стаўшы самым касавым фільмам Mubi, а таксама атрымаў мноства намінацый і ўзнагарод, у тым ліку пяць намінацый на 97-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар», 82-й прэміі «Залаты глобус». (перамога ў намінацыі «Найлепшая актрыса ў камедыі або мюзікле» для Мур) і 78-й цырымоніі ўручэння кінапрэміі BAFTA.
Сюжэт Слава галівудскай зоркі Элізабэт Спаркл засталася ў мінулым, хаця яна ўсё яшчэ вядзе фітнес-шоу на тэлебачанні. Калі яе перадачу збіраюцца перазапусціць з вядучай маладзей, ад роспачы Элізабэт вырашае прыняць інавацыйны прэпарат, стваральнікі якога абяцаюць неверагоднае ператварэнне, але пры выкананні правіла аднаго тыдня. Так на свет з’яўляецца маладая красуня Сью. Дзяўчына пачынае рабіць кар’еру ў шоу-бізнесе і неўзабаве вырашае, што сямі дзён ёй замала.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2024 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2024 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2024 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы жахаў Францыі Катэгорыя:Фільмы пра акцёраў Катэгорыя:Фільмы пра монстраў Катэгорыя:Фільмы пра Лос-Анджэлес Катэгорыя:Фільмы жахаў 2024 года Катэгорыя:Камедыйныя фільмы жахаў