За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Старадарожскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЛ. Смиловицкий. По следам еврейских кладбищ Беларуси журнал «Еврейский мир» (США), № 718, 13 августа 1998 года.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Старых Дарогах, вёсках Горкі, Паськава Горка, Вярхуціна, Языль, Сінягова і іншых месцах.
Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбыліся 6 жніўня 1941 года ў Старых Дарогах і ў вёсцы Языль; і 19 студзеня 1942 года — у Старых Дарогах і ў вёсках Горкі, Паськава Горка, Вярхуціна і Языль.
У вёсцы Горкі ў верасні 1941 года разам з іншымі яўрэямі немцы расстралялі таксама жонку Міхася Лынькова — Ханну Абрамаўну Арэнкову, яго сына Марыка і яго сястру Ганну Ціханаўну. Янка Маўр напісаў пра гэта апавяданне «За што?»Янка Маўр. Збор твораў у 4 тамах. Том 3. «Шлях з цемры, апавяданні». Минск: Мастацкая літаратура, 1975 год, «Завошта?» (рассказ), стр. 303—317.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Старых Дарогах (ліпень 1941 — 19 студзеня 1942), у якім былі закатаваныя і забітыя каля 1500 яўрэяўР. Степаненко. «Родителей я больше никогда не видела» .
У Старадарожскім раёне 6 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Шпіленя Іван і НаталляЯд Вашем. спасения. Шпиленя Иван и Наталья. , Лыч Ганна і Астрэйка МарыяЯд Вашем. История спасения. Лыч Анна и Астрейка Мария. , Неронскі АрсеньЯд Вашем. спасения. Неронский Арсений. , Званнік АляксандраЯд Вашем. спасения. Звонник Александра. .
У Старых Дарогах устаноўлены два помнікі забітым яўрэям раёна і яшчэ адзін — агульны яўрэям і неяўрэямЛитин А. Куда ведут Старые Дороги . У Паськавай Горцы на месцы расстрэлу ў 1967 годзе насыпаны курган з мемарыяльнай кампазіцыяй і вечным агнём.
У 2002 годзе Іосіф Гельфанд у памяць аб выратаванні сваёй сям’і, якая пражывала ў мястэчку Паськава Горка, усталяваў помнік каля вёскі Мядзведня.
Крыніцы
Літаратура
Старадарожскі раён Катэгорыя:Гісторыя Старадарожскага раёна