Нясінеўла () — аглядальная вежа, размешчаная на тэрыторыі парку забаў Сяркяніемі ў горадзе Тамперэ (Фінляндыя). Узвышаецца над возерам Нясіярві. Адзін з сімвалаў Тамперэ.
Нясінеўла — найвышэйшае адасобленае збудаванне не толькі ў Фінляндыі, але і скандынаўскіх краін. Пабудавана ў 1971 годзе. Вышыня вежы 168 метраў. На вышыні 124 метра размешчаны рэстаран, які верціцца (паварот доўжыцца 45 хвілін).
Высакахуткасны ліфт, які падымае пасажыраў за 32 секунды на вышыню 124 метры.
Назіральная вежа была спраектавана архітэктарам Пекам Ільвескаскі. Крыніцы
Катэгорыя:Вежы Фінляндыі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Фінляндыі