Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы — слоўнік неалагізмаў у беларускай мове, выдадзены ў 2023 годзе. Першым у беларускім мовазнаўстве слоўнік такога тыпу. Аўтарамі-ўкладальнікамі слоўніка з’яўляюцца В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч.
У слоўніку зафіксавана новая запазычаная лексіка, якая з’явілася ў першай чвэрці ХХІ ст. і актыўна выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове: акаўнт, данат, дыслайк, майнінг, фрылансер, смайл (смайлік), скрыншот, фэйк і інш. У некаторых выпадках фіксуюцца словы, што былі запазычаны ў больш ранні перыяд (у канцы ХХ ст.), зафіксаваны ў апошніх слоўніках беларускай мовы, але не згубілі адцення навізны.
У слоўніку выкарыстаны матэрыялы з папярэдніх выданняў названых аўтараў — «Слоўніка новых слоў беларускай мовы» (2009) і «Беларуска-рускага тлумачальнага слоўніка новых слоў і новых значэнняў слоў» (2013), а таксама асабістая картатэка. Усяго зафіксавана каля 2500 лексічных адзінак, значная частка з якіх не была апісана раней і фіксуецца ў слоўніку ўпершыню.
Бібліяграфія Слоўнік новых запазычаных слоў беларускай мовы / В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч. — Мінск : Беларусь, 2023. — 174, с. ; 25 см. — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1695-6
Крыніцы
Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 2023 года Катэгорыя:Слоўнікі неалагізмаў