Zygaena laeta — від матылькоў сямейства .

Апісанне Размах крылаў — 25-32 мм. Патагіі і тэгулы чырвоныя. Пярэдняе крыло чорнае з чырвонымі плямамі; плямы без жаўтлява-белага абрамлення. Задняе крыло чырвонае з чорным вонкавым краем. Брушка чорнае з шырокім чырвоным паяском (на 4-5 сегментах).

Распаўсюджанне Арэал: паўднёвыя раёны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Паўночны Каўказ, Малая Азія і Блізкі Усход.

Асаблівасці біялогіі Дае 1 пакаленне ў год. Матылі дзённыя, лёт імага — у ліпені-жніўні. У кладцы 10-35 яец, яйцы развіваюцца 6-12 дзён. Вусень харчуецца лісцем віду , акукляецца ў канцы чэрвеня — ліпені ў верацёнападобным жаўтлява-шэрым «пергаментным» кокане. Фаза кукалкі доўжыцца 12-17 дзён, зімуе вусень. Месцы знаходжання — участкі цаліннага стэпу, яры, нізкагорныя травяністыя схілы.

Пагрозы Пагрозы: паражэнне вусеня натуральнымі паразітамі і скарачэнне месцаў знаходжання з-за гаспадарчай дзейнасці.

Крыніцы

Спасылкі

Чырвоная кніга Украіны

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1790 годзе Катэгорыя:Стракаткі