Філатызм ( — расізм, трайбалізм) — тэндэнцыя ў памесных праваслаўных Цэрквах прыносіць агульнацаркоўныя інтарэсы ў ахвяру нацыянальна-палітычным, племянным. Асуджаны як ерась на Памесным Канстанцінопальскім Саборы 1872 года. Гэта паняцце з'явілася ў праваслаўным грэкамоўным асяроддзі ў дачыненні да руху за царкоўную незалежнасць Балгарыі на аснове яе нацыянальнай адасобленасці.
У верасні 1872 года Сабор у Канстанцінопалі пад старшынствам Сусветнага Патрыярха Анфіма VI, упершыню скарыстаў тэрмін як афіцыйнае пазначэнне ерасі, асудзіў яго ў сувязі з балгарскай схізмай (аднабаковым абвяшчэннем балгарскім духавенствам аўтакефаліі сваёй нацыянальнай Царквы, якая тады ўсё яшчэ знаходзілася ў межах Асманскай імперыі).
Прыкладамі ерасі філатызму лічацца спробы стварэння той ці іншай «нацыянальнай царквы» (украінскай, белаускай і інш.) шляхам аднабаковага абвяшчэння аўтакефаліі.
Адной з рыс (хоць і неабавязковых) філатызму з'яўляецца выкарыстанне нацыянальнай мовы ў царкоўным набажэнстве пры забароне здзяйсняць службы на мове той кананічнай Царквы, ад якой адклалася раскольніцкая група, якая незаконна абвясціла сваю аўтакефалію.
Літаратура Moscow Patriarchate Faces ‘Parade of Sovereignties’ Within Orthodoxy (Opinion of Church Historian Vadim Venediktov)
Катэгорыя:Ерасі Катэгорыя:Праваслаўе