Tulipa kaufmanniana — від аднадольных раслін роду сямейства .

Упершыню апісаны расійскім батанікам Эдуардам Людвігавічам Рэгелем у 1877 годзе па ўзорах, сабраным у басейна ракі Чырчык (Узбекістан). Названы ў гонар  — генерал-губернатара Туркестанскага краю, які ў канцы 1860-х гадоў запрасіў навукоўцаў ўдзельнічаць у вывучэнні прыроды гэтага краю.

Апісанне Цыбуліна да 4 см таўшчынёй, з карычневымі скурыстымі лускавінкамі. Карэнне аднагадовае. Сцябло ад 10 да 50 см вышынёй, часта афарбаванае антацыянам. Лісце — ад 2 да 4 лісткоў, шызае, шырокае, ланцэтападобнае, адхіленае ці крыху адагнутае. Кветка адзіночная, каля 8 сантыметраў у дыяметры і 10 сантыметраў вышынёй — ад чашападобнай да зорчатай формы, з завостранымі або прытупленымі верхавінамі лісточкаў калякветніка. Афарбоўка кветкі — белая, крэмавая, залацістая, ярка-жоўтая, аранжавая, светла-чырвоная, амаль бардовая. Характэрнай асаблівасцю гэтага віду для ўсіх сартоў з’яўляюцца кантрасныя палосы на вонкавым боку пялёсткаў калякветніка.

Вельмі рэдкія жаўтлявыя калівы з невялікімі чырвонымі плямамі на ўнутраным боку ўсіх лісточкаў калякветніка. Такія формы, магчыма гібрыдныя або пераходныя да гібрыда , які сустракаецца на .

У сярэдзіне суквецця пучком размяшчаюцца ніткападобныя жаўтлявыя, лінейныя пылавікі і тычынкі карычневага або фіялетавага колеру. Тычынкавыя ніткі голыя, жоўтыя. Пылавікі ў 3-4 разы даўжэйшыя за ніткі, скручваюцца. Завязь трохі карацейшая за тычынкі, з амаль сядзячым лычыкам. Плод — каробачка, да 7 см даўжынёй і 2 см шырынёй, колькасць насенін — да 270. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Экалогія

Аддае перавагу зацененым схілам, хмызняковым зараснікам, радзей камяністым схілам ад ніжняга да верхняга пояса гор.

У прыродзе часта сустракаюцца гібрыды з , радзей — з .

Распаўсюджанне Эндэмічная расліна Сярэдняй Азіі. У дзікім выглядзе расце толькі ў Казахстане (паўднёва-ўсходняя частка хрыбта Каратау і Заходні Цянь-Шань — Жамбыльская і Паўднёва-Казахстанская вобласці), Узбекістане, Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане, уздоўж горнай сістэмы Цянь-Шань.

Ахоўныя мерапрыемствы Від знаходзіўся ў Чырвонай кнізе СССР. Зараз занесены ў Чырвоныя кнігі Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Узбекістана.

Культываванне

Упершыню ўведзены ў культуру ў Санкт-Пецярбургу Э. Рэгелем у 1877 годзе. У 1905 годзе былі створаны першыя сарты, а да канца 1960-х гадоў іх было больш за 200. Самыя папулярныя з іх — «Беліні», «Карона», «Стрэза» (Галандыя). У Ташкенце ў 1948—1952 гадах апрабаваны сарты  — «Бусел», «Аэліта», «Бахор», «Восьмае сакавіка», «Німфа», «Прафесар І. А. Райкова» і іншыя.

Вырошчваецца ў батанічных садах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і Беларусі. Дэталёва вывучаны ў Ташкенце, затым — у Бішкеку і Алматы. Выгадаваныя з насення асобіны цалкам паўтараюць габітус і афарбоўку кветак бацькоўскіх раслін. Сеянцы ўпершыню зацвітаюць на 5-м годзе жыцця.

Выкарыстанне Шырока выкарыстоўваецца ў селекцыі з-за ранняга цвіцення і высокага каэфіцыента вегетатыўнага размнажэння.

У 1960 годзе разнавіднасці і гібрыды, у якіх пераважаюць характэрныя асаблівасці Tulipa kaufmanniana былі вылучаныя ў асобны клас.

Адметнай рысай гэтых цюльпанаў з’яўляецца іх нізкаросласць: расліны не перавышаюць у вышыню 40-45 см, а звычайна бываюць 15-25 см.

Па тэрмінах цвіцення гэтыя цюльпаны, з’яўляюцца самымі раннімі, яны расцвітаюць адразу пасля раставання снегу. Хоць у перыяд цвіцення часам бываюць моцныя зваротныя замаразкі да −5 ° — −10 °C °, ім яны не страшныя. Іх кветкі заўсёды закрываюцца на ноч.

Перавагай гэтага віду з’яўляецца іх устойлівасць да шэрагу вірусаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Цюльпан