Цэрэра (1 Ceres, сімвал: ) — карлікавая планетаПасля перакласіфікацыі (2006), раней — астэроід. ў Сонечнай сістэме.

Назва паходзіць ад імя багіні ўрадлівасці ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: ~1000 км. Маса: 1/4400 зямной. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: 2,77 а.а.Вялікая паўвось арбіты., эксцэнтрысітэт арбіты: 0,080.

Цэрэра стала першым адкрытым аб’ектам такога кшталту. Пасля апублікавання правіла Тыцыуса-Бодэ ў канцы XVIII стагоддзя. пачаліся пошукі «пятай планеты» між Марсам і Юпітэрам. Нарэшце, Джузэпэ П’яцы заўважыў аб’ект 7-й зорнай велічыні, які павольна рухаўся па сузор’і Цяльца (1 студзеня 1801 года). Вылічаная К. Гаусам арбіта аб’екта выявілася планетнай і адпаведнай правілу.

Пасля ўдакладнення памераў доўгі час Цэрэра класіфікавалася як астэроід, а пасля 2006 года яна была перакласіфікавана ў карлікавыя планеты.

Маса Цэрэры складае прыкладна траціну (32 %) ад агульнай масы ўсіх аб’ектаў пояса астэроідаў, у якім пралягае яе арбіта. Гэта самая блізкая да Сонца карлікавая планета і найменшая з вядомых на сёняшні дзень. Памеры яе перавышаюць многія спадарожнікі планет-гігантаў.

Мяркуючы па шчыльнасці, на 20—30 % планета складаецца з вадзянога льду і найімаверней яна мае дыферэнцыяваныя на каменнае ядро і ледзяную мантыю нетры.

На паверхні планеты, акрамя вадзянога льду, выяўлены розныя гідратыўныя рэчывы, такія карбанаты як даламіт і сідэрыт, гідракарбанат натрыю, а таксама багатыя жалезам гліністыя мінералы. У 2014 годзе з дапамогай тэлескопа «Гершэль» над паверхней планеты былі выяўлены аблокі вадзянога пара. Такім чынам, Цэрэра стала чацвёртым астранамічным аб’ектам сонечнай сістэмы, на якім зафіксавана водная актыўнасць (пасля Зямлі, Энцэлада і Еўропы).

З Зямлі бачны бляск Цэрэры вагаецца ад 6.7 да 9.3 зорнай вялічыні.

У 2015 годзе карлікавая планета была даследвана касмічным апаратам NASA Dawn, які праводзіў даследванні Цэрэры каля 16 месяцаў і які ў некіруемым стане варочаецца па арбіце вакол гэтай карлікавай планеты дагэтуль.

Адным з адкрыццяў, зробленых апаратам Dawn, сталі яркія белыя плямы ўнутры кратара Аккатор, прырода якіх была патлумачана высокай канцэнтрацыяй карбанату натрыю (соды). Гэтыя плямы ў выглядзе мутнай кропкі на паверхні дыска Цэрэры былі заўважны і раней, аднак місія дазволіла разглядзець іх больш дэталёва.

Таксама з дапамогай апарата Dawn на паверхні карлікавай планеты быў знойдзены крыявулкан Ахуна, які з’яўляецца найбольш высокай гарой на Цэрэры і найбольш блізкім да Сонца вядомым крыявулканам.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100)

Крыніцы

Катэгорыя:Астэроіды Катэгорыя:Карлікавыя планеты Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1801 годзе