Мікалай Іванавіч Валынец () — беларускі жывапісец.
Біяграфія Нарадзіўся 3 красавіка 1921 года ў вёсцы Цалевічы Слуцкага раёна. У 1940 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў Л. Лейтмана і І. Ахрэмчыка. Удзельнічаў у мастацкіх выставак з 1940 года.
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, змагаўся ў баях за Сталінград і Кёнігсберг. У жніўні 1945 года прымаў удзел у савецка-японскай вайне.
Пасля заканчэння вайны кіраваў студыяй выяўленчага мастацтва ў Хабараўску (Расійская СФСР). У 1950 годзе вярнуўся ў БССР. Працаваў у Слоніме мастаком музея, распісваў сцены ў храмах Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра. У 1951 годзе пераехаў у Мінск, а ў 1954 годзе пасяліўся ў вёсцы Банцараўшчына Мінскага раёна. З 1958 года працаваў на Беларускім мастацка-афарміцельскім камбінаце.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года.
Памёр 3 сакавіка 2003 года. Пахаваны на могілках ў Ждановічах.
Творчасць Працаваў пераважна ў жанрах партрэта і пейзажа. Сярод асноўных твораў — партрэты: невядомага салдата, франтавой медсястры, мастакоў В. Цвіркі, С. Андруховіча, Л. Лейтмана, лётчыка В. Коўзуна. Стварыў таксама пейзажы «Залатая восень», «Рэчка ў Чамярах», «Млын», «Раніца ў Белавежскай пушчы», а таксама карціну «Касмічная паэма».
Творы мастака захоўваюцца ў фондах БСМ і Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, у музеях краін СНД, у замежных калекцыях у ЗША, Італіі, Англіі, Чэхіі, у прыватных зборах.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі.
Сям’я У шлюбе з Таццянай Усцінаўнай Валынец (Крачко), якая працавала лекаркай, меў траіх дзяцей: дачок Вольгу і Тамару і сына Мікалая, які памёр у 31 год ад цяжкага захворвання — пухліны мозгу.
Крыніцы
Літаратура
Лісоўская I. Ён ствараў атмасферу цеплыні // Культура. — 2004. — 21-27 лют. (No 8) — С. 7. Фатыхова Г. «Природу я душою обнимаю…» // Неман. — 2001. — No 1. — С. 255—256.
Спасылкі
Волынец Николай Иванович
Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі савецка-японскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім раёне