Гета ў Мікашэвічах (1942 — 6 жніўня 1942) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў Мікашэвічаў (Лунінецкі раён) і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У сярэдзіне 1930-х гадоў у пасёлку пражывалі каля 400 яўрэяў. Пасёлак быў акупаваны нямецкімі войскамі з 16 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года. Адразу пасля захопу акупанты сталі выкарыстоўваць яўрэяў на цяжкіх прымусовых работах — на будаўніцтве, ачыстцы каналаў, уборцы вуліц, высечцы дрэў. Над габрэямі беспакарана здзекаваліся — напрыклад, запрагалі ў калёсы і прымушалі цягнуць бочку з вадой замест каня.
У 1942 годзе немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі яўрэяў у гетаМ. Кравец. Из истории Микашевичского гетто .
6 жніўня (у маі—ліпені) 1942 года гета ў Мікашэвічах было знішчана — нацысты і паліцаі забілі, па розных крыніцах, ад 418Яд Вашем. Проект увековечения имен евреев, погибших на оккупированных территориях бывшего СССР. Брестская область да 456 чалавек. Першымі з гета вывелі ўсіх мужчын і забілі каля загадзя выкапанай магільнай ямы на краі мястэчка. Пасля расстрэлу мужчын, карнікі вывелі і забілі жанчын і дзяцей.
2 верасня 1942 года нацысты забілі пакінутых у жывых 5 спецыялістаў — трох інжынераў і двух лекараў.
Здолеў збегчы з Мікашэвіцкага гета ў лес Муля Зайчык, які пасля рэпатрыяваўся ў Ізраіль. У доктара па прозвішчы Гітлер цудам выжыў адзін з трох сыноў, які таксама з’ехаў у Ізраіль. Яшчэ літаральна некалькі габрэяў, якія выратаваліся, пераехалі потым у Расію.
Памяць На брацкай магіле ахвяр генацыду яўрэяў у Мікашэвічах у 1992 годзе быў усталяваны абеліск.
Крыніцы
Літаратура
Мікашэвічы Катэгорыя:Гісторыя Лунінецкага раёна Катэгорыя:Мікашэвічы