Мікалай Янавіч Азараў (, , Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў.

Біяграфія Нарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе.

Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту.

Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах.

Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і БеларуссюЕдиное экономическое пространство спасет Украину от кризиса — депутат

11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны.

23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаўНиколай Азаров возглавил регионалов.

28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украінеhttp://www.kmu.gov.ua/control/uk/publish/article?art_id=247006435&cat_id=244274130.

Катэгорыя:Міністры фінансаў Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны II склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны V склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VI склікання Катэгорыя:Члены Партыі рэгіёнаў Украіны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Данецкай вобласці Катэгорыя:Поўныя кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Украіны Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб Катэгорыя:Чорны спіс ЕС Катэгорыя:Члены СНБА Украіны