«Добрае месца» () — амерыканскі камедыйны тэлесерыял, створаны Майклам Шурам. Галоўныя ролі выканалі Крыстэн Бэл і Тэд Дэнсан.

Прэм’ера серыяла адбылася 19 верасня 2016 года на канале NBC і серыял завяршыўся 30 студзеня 2020 года пасля чатырох сезонаў.

«Добрае месца» атрымаў прызнанне крытыкаў за арыгінальнасць, сцэнарый, акцёрскую ігру, абстаноўку і тон. Асобай пахвалы ўдастоіліся нечаканы фінал першага сезона, а таксама даследаванне і творчае выкарыстанне ў шоу этыкі і філасофіі. Сярод узнагарод серыял атрымаў прэмію Пібадзі і чатыры прэміі Х’юга за найлепшую драматычную пастаноўку ў кароткаметражцы. Ён быў намінаваны на 14 прэмій «Эмі», у тым ліку на найлепшы камедыйны серыял за трэці і чацвёрты сезоны. Ён таксама атрымаў дзве намінацыі на прэмію «Залаты глобус» у 2019 годзе, у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы тэлесерыял — мюзікл або камедыя».

Сюжэт Элеанор трапляе ў Рай, дзе ад віна няма пахмелля, лаянкі замяняюцца смешнымі эўфемізмамі, а жыхары - суцэльныя святошы. Толькі вось сама Элеанор апынулася тамака па памылцы, але ніхто, акрамя яе, пра гэта не ведае.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2016 года Катэгорыя:Сітуацыйная камедыя