Ziferblat (бел. Цыферблат) — украінскі музычны гурт, які складаецца з трох удзельнікаў: Данііла Ляшчынскага (саліст), Валянціна Ляшчынскага (гітарыст) і Фёдара Хадакова (барабаншчык). Гурт прадставіць Украіну на конкурсе песні «Еўрабачанне-2025» з песняй «Bird of Pray» (бел. «Птах малітвы») у Базелі, Швейцарыя..

Гісторыя Першы міні-альбом «Кіносеанс» (бел. «Кінасеанс») выйшаў у снежні 2017 года. У 2019 годзе гурт выпусціў сінгл «Вночі» (бел. «Уначы»). У тым жа годзе «Цыферблат» прыняў удзел у тэлевізійным конкурсе «Х-фактар», дзе выканалі вышейзгаданы сінгл.

У 2022 годзе «Цыферблат» прадставіў кліп на песню «Земля» (бел. «Зямля»), які быў добра успрыняты публікай. У кастрычніку таго ж года стала вядома, што гурт увайшоў у лонг-ліст Нацыянальнага адбору на конкурс песні «Еўрабачанне-2023», але не трапіў у шорт-ліст. У лістападзе выйшаў сінгл «Для чого ты прийшла» (бел. «Навошта ты прыйшла») — другі з будучага альбома «Перетворення» (бел. «Пераўтварэнне»). У лютым 2023 года выйшаў фінальны, трэці сінгл з альбома— «Диско-Фанко Терапія» (бел. «Дыска-Фанка Тэрапія»). Сам альбом выйшаў 7 красавіка 2023 года і быў прэзентаваны на сольным канцэрце 22 красавіка. Альбом змяшчае 13 песень, напісаных пераважна ў перыяд з 2019 па 2020 год. Па словах артыстаў, канцэпцыя альбома заключаецца ў тым, што ён паказвае іх развіццё ад падлеткавага ўзросту да сталасці:У верасні таго ж года «Цыферблат» стаў пераможцам прэміі «Muzvar Awards» у намінацыі «Лепшыя новыя імёны альтэрнатыўнай музыкі».

У 2024 годзе гурт выйшаў у фінал Нацыянальнага адбору на Еўрабачанне 2024 з песняй «Place I Call Home». У агульным заліку «Цыферблат» заняў 2 месца, атрымаўшы 11 балаў ад журы і 8 балаў ад гледачоў.

У сакавіку 2024 года гурт правёў два канцэрты ў Кіеве ў клубе Atlas, білеты на якія былі цалкам распраданы. Пасля гэтага гурт правёў свой першы тур па Украіне, які складаўся з 11 канцэртаў. У снежні таго ж года гурт выпусціў сумесную песню з Tember Blanche пад назвай «Дотепер і Назавжди» (бел. «Цяпер і Назаўжды»).

Гурт мае назву для сваіх слухачоў: яны называюць сябе «зефіркамі». Назва была выбрана сумесна слухачамі і удзельнікамі гурта і паходзіць ад слова «Ziferblat».

Бачанне сваёй творчасці Нягледзячы на тое, што многія слухачы і журналісты адносяць гурт да шэрагу жанраў: ад прог-року да поп-музыкі, самі удзельнікі гурту не звязваюць сябе з нейкім пэўным жанрам і не жадаюць працаваць толькі ў адным музычным кірунку.

«Цыферблат» надае вялікую ўвагу візуальнаму складальніку сваёй творчасці і старанна працуе над кліпамі, вобразамі і вокладкамі альбомаў.

У сваіх песнях гурт часта звяртаецца да твораў сусветнай літаратуры, спалучаючы асабістыя гісторыі з прачытанымі. Такім чынам, песня «Твоє Ім’я» (бел. Тваё імя) натхнёная гераіняй Рэмедыёс з «Сто гадоў адзіноты» Габрыэля Гарсія Маркеса. Нягледзячы на гэта, каментуючы свой дэбютны альбом, хлопцы адзначылі:

Удзельнікі Сапраўднае імя Дата нараджэння Становішча ў групе Данііл Ляшчынскі 15 листопада 1996 Саліст Валянцін Ляшчынскі 15 листопада 1996 Гітарыст Фёдар Хадакоў 28 лютого 1998 Барабаншчык

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы Год Альбом 2023 Перетворення2025Of Us

EP Год Альбом 2017 Кіносеанс

Сінглы год Песня 2019 год «Вночі» 2022 год «Земля» 2022 год «Для чого ти прийшла» 2023 год«Диско-Фанко Терапія» 2024 год«Place I call home» 2024 год«Літаки» 2024 год«Друг „Дім Звукозапису“» 2024 год«Дотепер і назавжди» 2025 год«Bird of Pray»2025«Будь здоров»2025«Незрівнянний світ краси»

Узнагароды і намінацыі Год Намінаваны Намінацыя Прэмія Вынік 2022 «Земля» (рэжысёр Сямён Мазгавы) Лепшыя касцюмы Prague Music Video Awards Лепшае рок-музычнае відэа Budapest Movie Awards Лепшае рок-музычнае відэа Best Music Video Awards 2023 Ziferblat New Connect — Лепшыя новыя імёны ў альтэрнатыўнай музыцы Muzvar Awards 2024 Ziferblat Адкрыццё году YUNA «Перетворення» Лепшы альбом 2025 Ziferblat Лепшы гурт Золота зоря Лірум

Спасылкі

Крыніцы

Катэгорыя:Рок-гурты Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне