Мікалай Леанідавіч Аўсянка () — беларускі дыпламат.

Біяграфія У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння ВНУ. З 1999 года працаваў на розных пасадах Міністэрства замежных спраў Беларусі. З 1999 па 2002 гады — другі сакратар, першы сакратар упраўлення інфармацыі. У 2002 годзе стаў працаваць у пасольстве Беларусі ў ЗША на пасадзе другога сакратара. У ЗША прапрацаваў да 2005 года, пасля чаго быў прызначаны першым сакратаром, саветнікам упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі. З 2009 па 2014 гады працаваў саветнікам Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. З 2014 па 2016 гады — старшы саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Беларусі. З 2018 па 2019 гады — начальнік аддзела міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Беларусі.

12 верасня 2019 указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа. Гэтым жа ўказам ён быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Эквадор і па сумяшчальніцтве ў Рэспубліцы Калумбія, Рэспубліцы Нікарагуа і Рэспубліцы Панама. 21 лютага 2019 года ўручыў даверчую грамату Прэзідэнту Эквадора Марэна Леніну.

21 сакавіка 2022 года вызвалены з пасады пасла Беларусі ў Нікарагуа па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 21 марта 2022 г. № 108, 30 мая 2023 года — з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Калумбіі і па сумяшчальніцтве ў Панаме і Эквадоры.

Акрамя роднай мовы валодае англійскай і іспанскай мовамі.

Асабістае жыццё Жанаты, мае дачку і сына.

Крыніцы

Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Нікарагуа Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Эквадоры