Цай Юн (; 132—192) — кітайскі інтэлектуал эпохі Хань, каліграф, музыкант, найбуйнейшы спецыяліст свайго часу па рытуалу, гісторыі і астраноміі.
Біяграфія Служыў пры двары імператара Лін-дзі (кір. 168 — 89) і генерала-дыктатара Дун Чжо (190-92), насіў тытул чжунлан 中郎. Памёр у турме.
Дачка Цай Юна — (177—250); таксама вядомая як Цай Янь) — знакамітая паэтэса і кампазітар эпохі позняй Хань.
Праца Большасць твораў Цай Юна згубленыя альбо захаваліся ў цытатах (у тым ліку ў «»). Адно з важных выключэнняў складае трактат «Цынь цаа» 琴操 аб гульні на . У ім захаваліся найбольш раннія сярод традыцыйных табулатур для гэтага інструмента.
У культуры З’яўляецца героем твора «» (даслоўна «Казка ») . Сюжэт пра маладога вучонага, які пакінуў жонку даглядаць за бацькамі і з’ехаў у сталіцу на экзамен. Бліскуча здаўшы яго, ён становіцца зяцем першага міністра. Пасля таго як бацькі памерлі ад голаду, «вясковая жонка» адпраўляецца на пошукі мужа. Фінал п’есы шчасны: яна займае, са згоды дачкі міністра, сваё законнае месца.
Крыніцы
Катэгорыя:Астраномы Кітая Катэгорыя:Музыканты Кітая Катэгорыя:Каліграфы Кітая Катэгорыя:Гісторыкі Кітая