Мануэ́ль Лакатэ́лі (; нар. ) — італьянскі футбаліст, абарончы паўабаронца клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Выхаванец італьянскіх «Аталанты» і «Мілана». У сакавіку 2015 года Лакатэлі ўзгодніў свой першы прафесійны кантракт з «Міланам»«AC Milan News — Ultime notizie e aggiornamenti live Milan». AC Milan.«UFFICIALE: rinnovati i contratti dei giovani Llamas, Locatelli e Cutrone». Milan News.«Gigio, Loca e Terminator: il Milan blinda la colonna vertebrale del futuro. E a luglio…». Milan News.. У верасня 2015 года ўпершыню трапіў у заяўку клуба, але на полі не выходзіў. Пазней быў прыцягнуты трэнерам Сінішам Міхайлавічам да асноўнага складу, у якім дэбютаваў у Серыі А 21 красавіка 2016 года замяніўшы Андрэа Полі на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Карпі». Пасля гэтага пачаў часцей з'яўляцца ў першым складзе.

Улетку 2018 года «Мілан» узяў у арэнду француза Т’емуэ Бакаяко і прапанаваў Лакатэлі знайсці сабе іншую каманду Серыі А ніжэйшага рангу. Кіраўніцтва жадала аддаць футбаліста ў арэнду, пажадана бяз права выкупу. Лакатэлі пагадзіўся сысці, але падаў запыт на трансфер, пазней спасылаючыся на недахоп даверу з боку клуба«Locatelli: 'AC Milan didn’t believe in me'» . Calciomercato.«Milan: as Chelsea’s Bakayoko inches closer, Locatelli could join Sassuolo» . Calciomercato.. 13 жніўня 2018 года Лакатэлі далучыўся да «Сасуола» на правах арэнды з абавязацельствам выкупу«Official statement: Manuel Locatelli». AC Milan.. У новым сезоне адразу стаў іграком асноўнага складу. Пасля сканчэння сезона стаў паўнавартасным футбалістам «Сасуола».

18 жніўня 2021 года «Ювентус» абвясціў аб падпісанні кантракту з Лакатэлі з першапачатковай двухгадовай арэндай, пры гэтым турынцы бралі на сябе абавязацельства выкупу іграка за 25 мільёнаў еўра, якія мусяць выплачвацца цягам трох гадоў«Official: Locatelli joins Juventus! - Juventus». Juventus.. 22 жніўня дэбютаваў у складзе «Ювентусу» ў матчы супраць «Удынезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2, выйшаўшы на замену на 90-й хвілінеMunno, Mauro (22.08.2021). «Udinese-Juve 2-2: gli errori di Szczesny condannano al pari». Juventus News 24.. 9 лістапада 2023 года Лакатэлі склаў кантракт з «Ювентусам» на пяць гадоў«Manuel Locatelli renews until 2028!». Juventus..

Міжнародная Лакатэлі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі 7 верасня 2020 года, згуляўшы ў стартавым складзе ў матчы Лігі нацый супраць зборнай Нідэрландаў у Амстэрдаме«Olanda-Italia, Mancini: „Ragazzi straordinari, Zaniolo? Spero nulla di grave“». Sky Sport Italy.. 28 сакавіка 2021 года ігрок забіў свой першы гол у выязным пераможным матчы супраць зборнай Балгарыі ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2022 года«Bulgaria 0-2 Italy: Azzurri conquer Sofia». Football Italia..

У чэрвені 2021 года трэнерам Рабертам Манчыні быў уключаны ў склад зборнай Італіі на чэмпіянат Еўропы 2020 года«Mancini names uncapped striker Raspadori in final Italy Euro 2020 squad». Reuters.. 16 чэрвеня забіў два галы ў другім матчы групавога этапу супраць зборнай Швейцарыі. Не зважаючы на тое, што выходзіў у пачатковым складзе ў першых дзвюх групавых гульнях Італіі на турніры, пазней трапіў на лаўку запасных пасля акрыяння траўмаванага Марка Вераці«Manuel Locatelli left out by Italy against Austria in favour of Marco Verratti». The Athletic.. Лакатэлі выйшаў на замену ў фінальным матчы ў першай палове дадатковага часуMcNulty, Phil (11.07.2021). «England lose shootout in Euro 2020 final». BBC Sport..

Дасягенні «Мілан»: Уладальнік Суперкубка Італіі: 2016

«Ювентус»: Уладальнік Кубка Італіі: 2024

Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус