Ларэ́нца Пелегры́ні (; нар. ) — італьянскі футбаліст, паўабаронца і капітан клуба «Рома» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Ігрок яшчэ ў веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі сталічнай «Ромы»«The 50 best young footballers in Italy». The Guardian.. паклаў пачатак прафесійную кар’еру 22 сакавіка 2015 года, калі з'явіўся на полі на замену ў матчы Серыі А супраць «Чэзены»«Lorenzo Pellegrini». UEFA.. У чэрвені таго ж года далучыўся да клуба «Сасуола», што каштавала клуба з Эміліі-Раманьі 1,25 мільёнаў еўра«Operazioni Di Mercato Federico Viviani — Lorenzo Pellegrini». A.S. Roma.. Паводле ўгоды паміж клубамі «Рома» захавала за сабой мажлівасць выкупіць у будучым іграка«Sassuolo Starlet Lorenzo Pellegrini Fans the Flames of Roma & Juve Links With Post-Match Comments». 90 Min.. Упершыню згуляў за новы клуб 8 лістапада, калі яго клуб з лікам 1:0 выгуляў «Карпі»«Sassuolo-Carpi 1-0: decide Sansone, i neroverdi volano in classifica». La Repubblica. Свой першы гол уключыў у браму «Сампдорыі»«Sassuolo hit three first-half goals to stun Sampdoria». ESPN.. Цягам сезона 2016—2017 гадоў замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. Па сезоне быў вернуты да складу «Ромы», што каштавала клуба з сталіцы Італіі 10 мільёнаў еўра. Свой першы гол за родны клуб пацэліў 1 снежня 2017 года ў матчы Серыі А супраць клуба СПАЛ«Juventus close gap at the top as Gonzalo Higuaín returns to haunt Napoli». The Guardian.. 25 мая 2022 года Пелегрыні быў капітанам каманды ў фінальным матчы Лігі канферэнцый, дзе італьянскі клуб быў мацней за нідэрландскі «Феенорд». У тым сезоне розыгрышу футбаліст быў абраны найлепшым іграком турніру«Lorenzo Pellegrini named UEFA Europa Conference League Player of the Season». UEFA..

Міжнародная Ігрок прыцягваўся да матчаў зборных Італіі розных узростаў, беручы ўдзел у розных міжнародных спаборніцтвах. Упершыню ў склад нацыянальнай зборнай Італіі быў выкліканы 31 мая 2017 года на таварыскі матч супраць зборнай Сан-Марына, з'явіўшыся ў другім тайме. 11 чэрвеня таго ж года згуляў у складзе зборнай у адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. Свой першы гол у кашулі нацыянальнай дружыны здабыў 5 верасня 2019 года ў матчы супраць зборнай Арменіі«Armenia 1–3 Italy». BBC Sport..

Дасягненні «Рома»: Пераможца Лігі канферэнцый: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Сасуола