Ко́нар Га́лагер (; нар. ) — англійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Англіі.
Кар’ера Клубная Галагер далучыўся да акадэміі «Чэлсі» ва ўзросце 8 гадоў«Conor Gallagher: Charlton Athletic sign Chelsea midfielder on loan». BBC Sport.. У кастрычніку 2018 года склаў прафесійны кантракт з клубам. Не маючы гульнявой практыкі ў першай камандзе, Галагер у жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Чарлтан Атлетыка». Ужо ў першых сваіх шасці матчах паўабаронца забіў тры галы, а ў першы месяц быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Чэмпіёншыпу«Conor Gallagher: Chelsea youngster on 'idol' Frank Lampard and Charlton Athletic loan». BBC Sport.«Conor Gallagher wins EFL Young Player of the Month award for August». Charlton Athletic F.C.. У студзені 2020 года ігрок быў адкліканы ў «Чэлсі», каб далучыцца таксама ў статусе арандаванага футбаліста да «Суонсі Сіці»«Swansea City seal Conor Gallagher loan signing». Swansea City A.F.C.. Пазней Галагер прыгадваў, што час, які ён бавіў у «Суонсі», дазволіў яму працаваць больш творча, чым гэта было да таго«Chelsea’s Conor Gallagher transfer decision explained». WalesOnline..
17 верасня 2020 года Галагер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Чэлсі» і зноў выправіўся ў арэнду ў клуб Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён» на сезон 2020—2021 гадоў«Gallagher signs new deal and completes Premier League loan». Chelsea F.C.«West Brom sign Chelsea’s Gallagher on loan». BBC Sport.. 28 лістапада паўабаронца пацэліў свой першы гол у элітным дывізіёне ў хатнім матчы супраць «Шэфілд Юнайтэда». Матч скончыўся з лікам 1:0«West Bromwich Albion 1–0 Sheffield United: Baggies move out of relegation zone with win». BBC Sport.. Свой наступны сезон англічанін правёў у складзе «Крыстал Пэлас», дзе таксама як і ў папярэднім клубе быў іграком асноўнага складу. Улетку 2022 года вярнуўся ў «Чэлсі», дзе замацаваўся ў першай камандзе. 6 жніўня 2022 года спартсмен паклаў пачатак выступы ў кашулі лонданскага клуба ў Прэм’ер-лізе, згуляўшы ў матчы супраць «Эвертана»«Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.. Перад сезонам 2023—2024 гадоў «Чэлсі» адхіліў прапанову «Вест Хэм Юнайтэда», а сам Галагер упершыню згуляў матч у якасці капітана каманды, рэгулярна апранаючы капітанскую повязь пры адсутнасці Рыса Джэймса і Бена Чылуэла«Conor Gallagher signs new Chelsea contract until 2026 with midfielder eyeing breakthrough season». Evening Standard..
У канцы сезона 2023—2024 гадоў з'явіліся чуткі, што Галагер можа пакінуць «Чэлсі»«Chelsea transfer news: Conor Gallagher, Trevoh Chalobah, Ian Maatsen & Armando Broja could leave for suitable offers». BBC Sport.. У ліпені 2024 года «Чэлсі» пачаў перамовы з іспанскім клубам «Атлетыкам» аб магчымым трансферы ігракі, а пазней прыняў прапанову аб трансферы«Conor Gallagher: Atletico Madrid hold talks with Chelsea over midfielder». BBC Sport.«Conor Gallagher: Chelsea accept Atletico Madrid’s offer midfielder». BBC Sport.. Пасля таго, як яму сказалі, што ён не будзе рэгулярна выступаць у складзе новага трэнера «Чэлсі» Энца Марэскі, пазней футбаліст пагадзіўся на пераход«Chelsea transfer news: Conor Gallagher would not be starter under Enzo Maresca». BBC Sport.«Chelsea: Conor Gallagher agrees £33m Atletico Madrid move». BBC Sport.. 21 жніўня 2024 года мадрыдцы абвясцілі, што Галагер склаў з клубам пяцігадовы кантракт«Club Atlético de Madrid — Welcome, Conor Gallagher!». Club Atlético de Madrid.«Joao Felix joins Chelsea from Atletico Madrid as Conor Gallagher exits». BBC Sport.. Паводле звестак The Guardian, ігрок каштаваў іспанцам у 34 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў«Conor Gallagher joins Atlético Madrid as João Félix returns to Chelsea». The Guardian..
Міжнародная Праз сваё паходжанне, акрамя Англіі, Галагер меў мажлівасць абараняць гонар Шатландыі і Ірландыі. 14 лістапада 2021 года футбаліст атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Англіі«Gallagher called up as five miss out». BBC Sport.. На наступны дзень ён згуляў свой першы матч, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць зборнай Сан-Марына, які скончыўся з лікам 10:0«Conor Gallagher makes senior England debut in San Marino romp». Crystal Palace F.C.. 26 сакавіка 2022 года ўпершыню выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Швейцарыі. Англічане здолелі атрымаць перамогу з лікам 2:1, а Галагер зрабіў галавы пас на Лука Шоу«England 2-1 Switzerland: Player ratings as Conor Gallagher impresses and Harry Kane scores again at Wembley». Sky Sports..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Чарлтан Атлетык Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Суонсі Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд