Цынклідотус дунайскі (Cinclidotus danubicus) — від імхоў сямейства .

Апісанне Дзярнінкі буйныя, рыхлыя, буравата-зялёныя. Сцябло даўжынёй да 5 см, плаваючае і ляжачае, шматразова вілавата- або пучкаватаразгалінаванае, з чырвона-бурымі рызоідамі. Лісце адыходнае, падоўжана-лінейнае, паступова завостранае, іншы раз з кароткім тупым кончыкам. Жылка простая, доўгая, выходзіць з кончыка ліста тупым вастрыём. Клеткі ліста дробныя, акругла-6-вугольныя і прамавугольныя, з патоўшчанымі сценкамі.

Арэал Рэліктавы немаральнагорны сярэднееўрапейскі від (тыповы прадстаўнік комплексу брыяфітаў сярэднягорных патокаў). У Беларусі сустракаецца ў ізаляваным лакалітэце за ўсходняй мяжой арэала.

Ахова Быў занесены ў Чырвоную кнігу СССРКрасная книга СССР, 1984, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Красная книга СССР, 1984

Катэгорыя:Потыевыя