Вуліца Максіма Багдановіча (, ) — вуліца ў Полацку ў мясцовасцях Аэрадром і Запалоцце.

Агульная характарыстыка Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Жылая забудова вуліцы шматкватэрная, панэльная і цагляная пераменнай вышыннасці, у асноўным у 9 паверхаў.

Пралягае вуліца з поўначы на поўдзень ад вуліцы Зыгіна праз мясцовасці Аэрадром і Запалоцце, Новы мост цераз Дзвіну і вёску Экімань-2 да кальцавога скрыжавання з вуліцай Петруся Броўкі.

Праезная частка вуліцы налічвае ад 2 да 6 палос для руху, у тым ліку выдзеленыя палосы для руху грамадскага транспарту, які тут прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і маршрутнымі таксі.

Вуліца з’яўляецца часткай аўтамабільнай дарогі Р-46 Лепель — Полацк — Юхавічы (мяжа Расійскай Федэрацыі).

Сацыяльныя аб’екты Супермаркет «Green» Крамы «Еўраопт», «Хіт» і інш. Аптэкі Энергазбыт Экіманскія могілкі

Гл. таксама Спіс вуліц Полацка

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Полацка Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Максіма Багдановіча