Ясін Буну (; нар. ) — мараканскі футбаліст, брамнік саудаўскага клуба «Аль-Гіляль» і нацыянальнай зборнай Марока. Спартсмен нарадзіўся ў канадскім Манрэалі ў мараканскай сям’і, якая, калі малому было тры гады, вярнулася ў Марока.

Кар’ера Клубная Ігрок далучыўся да акадэміі клуба «Выдад», якую скончыў і быў залічаны ў шэрагі асноўнай каманды клуба. Дэбютаваў у складзе клуба ў 2011 годзе. Сваімі нешматлікімі выступамі прыцягнуў увагу мадрыдскага «Атлетыка», які набыў футбаліста 14 чэрвеня 2012 года. У Іспаніі мараканец не здолеў прабіцца ў асноўны склад, час ад часу з'яўляючыся ў заяўцы на гульні як рэзервовы брамнік. Пасля сыходу ўлетку 2014 года Цібо Куртуа і Даніэля Арансубіі брамнік стаў часцей з'яўляцца на лаве запасных ігракоў, аднак 1 верасня на правах арэнды перайшоў у «Сарагосу»«Acuerdo con el Real Zaragoza para la cesión de Bounou». Atlético Madrid., якая тым часам знаходзілася ў другім дывізіёне. Першы час мараканец не выходзіў на пляцоўку, дэбютаваўшы толькі 11 студзеня ў прагуляным матчы супраць «Лас-Пальмасу» з лікам 5:3. Па вяртанні ў Мадрыд пасля двухгадовай арэнды, ігрок сышоў у «Жырону»«El Girona FC completa la porteria amb el fitxatge de Bono». Girona FC.. Мараканец чаргаваў гульні з іншым брамнікам клуба Рэнэ Раманам, а клуб прабіўся да ўдзелу ў розыгрышу Ла-Лігі. На пачатку 2019 годзе стаў асноўным бранікам клуба, але паводле вынікаў сезона 2019—2020 гадоў каталонскі клуб страціў месца ў элітным дывізіёне. Тым не менш, Буну застаўся выступаць у Ла-Лізе, бо быў прыдбаны «Севільяй». Брамнік, аднак, быў рэзервай для Томаша Вацліка, але пасля сыходу чэха мараканец стаў часцей з'яўляцца на пляцоўцы.

Міжнародная Буну меў магчымасць выступаць як за зборную Канады, гэтак і за зборную Марока. Брамнік абраў Марока, за зборную якой дэбютаваў 15 жніўня 2013 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Буркіна-Фасо.

Дасягненні «Выдад»: Чэмпіён Марока: 2010

«Атлетыка»: Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014

«Севілья»: Пераможца Лігі Еўропы: 2020, 2023

«Аль-Гіляль»: Чэмпіён Саудаўскай Аравіі: 2024 Уладальнік Кубка Саудаўскай Аравіі: 2024 Уладальнік Суперкубка Саудаўскай Аравіі: 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Марока Катэгорыя:Ігракі зборнай Марока па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Выдад Касабланка Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Ігракі ФК Жырона Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Гіляль Рыяд