Вуліца Петруся Броўкі — вуліца ў паўночна-заходняй частцы Гомеля (Чыгуначны раён). Названа ў 1981 годзе ў гонар Народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі.
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Алімпійскай, канчаецца скрыжаваннем з вуліцай Каменшчыкава. Працягласць каля 1150 м.
Пачала фармавацца ў 1980-я гады забудовай пераважна 9-ці павярховымі жылымі дамамі. Забудаваны толькі няцотны бок, з цотнага боку вуліцы размешчаны каскад невялікіх азёр.
Сучаснасць На вуліцы знаходзяцца:
яслі-сады № 121 і № 143; сярэдняя школа № 49; інтэрнат № 4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны; Гарадская бібліятэка № 1 імя І. Мележа;
Крыніцы
Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Петруся Броўкі