Слоўнік іншамоўных слоў — слоўнік іншамоўных слоў сучаснай беларускай мовы, выдадзены ў 1993 годзе ў Мінску. Аўтарам-укладальнікам слоўніка з’яўляецца А. М. Булыка.
Прызначаны для сярэдняй школы. Змяшчае каля 5600 слоў, пераважна агульнаўжывальных; з рэдкаўжывальных, вузкаспецыяльных і ўстарэлых уключаны толькі тыя, якія сустракаюцца ў прадугледжаных школьнай праграмай творах мастацкай літаратуры. У некаторых слоўнікавых артыкулах за знакам ◊ змяшчаюцца аднакарэнныя словы, утвораныя ў беларускай мове непасрэдна ад слова, якое тлумачыцца.
Бібліяграфія Слоўнік іншамоўных слоў : [каля 5600 слоў] / А. М. Булыка. — Мінск : Народная асвета, 1993. — 397, с. ; 21 см. — 46600 экз. — ISBN 5-341-00776-Х (у пераплёце) : 450 р.
Крыніцы
Катэгорыя:Слоўнікі іншамоўных слоў Катэгорыя:Слоўнікі беларускай мовы Катэгорыя:Кнігі 1993 года