Юхан Війдынг (), вядомы таксама пад псеўданімам Юры Юдзі (; , — , Рапла) — эстонскі паэт і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстонскай ССР (1980).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Лінды і Паўля Війдынг. Паўль Війдынг быў вядомым у Эстоніі паэтам, які належаў да ўплывовай групы пад назвай Arbujad (з эст. — «Вешчуны»), якая складалася з васьмі маладых паэтаў, якая ўзнікла перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Юхан быў малодшым з чатырох дзяцей і адзіным хлопчыкам сярод трох старэйшых сясцёр — Рээт, Анні і Мары, няўрымслівым і не па гадах разумным дзіцем. З 1968 па 1972 год Війдынг вывучаў тэатральнае мастацтва і драматургію ў Талінскай дзяржаўнай кансерваторыі.
У 1980 годзе падпісаў «Ліст сарака» — заклік сарака эстонскіх інтэлектуалаў супраць палітыкі русіфікацыі ў Эстонскай ССР.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі Эстонскай ССР імя Юхана Смуўла.
21 лютага 1995 года Юхан Війдынг скончыў жыццё самагубствам.
Зноскі
Катэгорыя:Паэты Эстоніі