«Маэстра Анісімаў» () — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе. Прэм’ера адбылася 7 лістапада ў кінатэатры «Мір» разам з кароткай канцэртнай праграмай з удзелам італьянскіх і беларускіх артыстаў.

Сюжэт Фільм прысвечаны музыканту з сусветным імем, народнаму артысту Беларусі, заслужанаму дзеячу мастацтваў Расіі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, галоўнаму дырыжору і мастацкаму кіраўніку Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Аляксандру Анісімаву. У карціне распавядаецца пра шлях майстра да вяршыняў творчасці, раскрываецца вобраз дырыжора як музыканта, служачага сваім талентам ўсяму свету. Ярка адлюстраваны розныя грані яго існавання ў музычна-драматычным прасторы. Опера, балет, сімфанічная музыка і нават аперэта ― усе гэтыя жанры падуладныя маэстра Анісімаву.

Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Міхаіл Жданоўскі; аператар — Аляксандр Уласаў. Зноскі

Літаратура Спасылкі

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы Міхаіла Жданоўскага