Рувім Янкелевіч Яўраеў (, — ) — беларускі артыст оперы (барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964).
Біяграфія Вучыўся ў Беларускай кансерваторыі ў 1937-41 гадах, скончыў Саратаўскую кансерваторыю ў 1943 годзе. У 1945-70 гадах саліст, з 1963 года адначасова асістэнт рэжысёра Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць Валодаў прыгожым, рухомым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш яскрава талент праявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Яўгена Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» Анатоля Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» Аляксея Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» Пятра Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна), Бертала («Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Леа Дэліба) і інш.
Літаратура Рувім Янкелевіч Яўраеў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — С. 563. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Зноскі
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР