Рафаэль Пуарэ (; ) — адзін з самых тытулаваных французскіх біятланістаў, чатырохразовы ўладальнік Кубка свету, васьміразовы чэмпіён свету, трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў. Завяршыў спартыўную кар’еру ў 2007 годзе, аднак у 2008 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету па лыжных гонках сярод вайскоўцаў, дзе стаў пятым у кампаніі прафесійных лыжнікаў. 15 мая 2012 года ўзначаліў беларускую мужчынскую зборную па біятлоне (кантракт тэрмінам да канца Алімпіяды 2014 у Сочы). Але 22 красавіка 2013 года на пасяджэнні трэнерскай рады ў Мінску было прынята рашэнне не працягваць кантракт з Рафаэлем Пуарэ.

Зноскі

Спасылкі