Валерый Пятровіч Шчарыца () — беларускі музыкант (труба, флюгельгорн). Заслужаны артыст БССР (1990).
Біяграфія Разам з бацькамі пераехаў у Днепрапятроўск, дзе пачаў іграць у самадзейным духавым аркестры. Два гады правучыўся ў музвучылішчы, адкуль сышоў у аркестр Канстанціна Арбеляна, у якім працаваў з 1970 па 1977 год. Давучваўся музыцы пазней, бо ў складзе аркестра выступаў у многіх краінах свету, у тым ліку і ў ЗША. З канца 1977 года — у Мінску ў гурце «Тоніка», пазней — у аркестры Мінскага цырка. Са жніўня 1987 года — саліст і канцэртмайстар групы труб Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Валерый Шчарыца | ЛЮБЛЮ І ПАМЯТАЮ
Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР