«Фантазія» () — класічны поўнаметражны музычны мультыплікацыйны фільм, створаны кампаніяй Уолта Дыснея і ўпершыню паказаны 13 лістапада 1940 года. Карціна складаецца з некалькіх нумароў, музыка для якіх выконвалася Філадэльфійскім аркестрам пад кіраўніцтвам Леапольда Стакоўскага.

Рэпутацыя «Фантазіі» расла з гадамі, і зараз мультфільм шырока прызнаны адным з найвялікшых анімацыйных фільмаў усіх часоў; у 1998 годзе Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў яго на 58-е месца сярод найвялікшых амерыканскіх фільмаў у сваім спісе «100 гадоў...100 фільмаў» і на пятае месца сярод найвялікшых анімацыйных фільмаў у сваім спісе «10 найлепшых фільмаў». У 1990 годзе «Фантазія» была абрана для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў Бібліятэкай Кангрэса ЗША як фільм «які мае культурнае, гістарычнае або эстэтычнае значэнне».

Сюжэт Фільм складаецца з васьмі эпізодаў, музычным фонам у якіх служаць восем класічных твораў. Кожная з частак фільма выканана ва ўласнай стылістыцы і сюжэтна самастойная, а ў якасці злучных звёнаў паміж імі выступаюць невялікія кінаўстаўкі з удзелам Філадэльфійскага аркестра.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Мультфільмы ЗША Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Сямейныя фільмы ЗША