Валерый Аляксеевіч Грыгор’еў (нар. 12 сакавіка 1945, Мазыр, Беларуская ССР) — беларускі флейтыст, педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 12 сакавіка 1945 года ў Мазыры. Вучыўся ў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага па класе флейты ў дацэнта В. В. Харытонава. Пазней працягнуў навучанне ў тым жа класе ў кансерваторыі.
Па заканчэнні кансерваторыі ў 1968 годзе быў прыняты на працу ў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі на пасаду саліста-пікаліста групы флейт, якую займаў да 2007 года.
З 1969 года паралельна выкладаў у розных навучальных установах, уключаючы СШ № 4 з музычным ухілам, ДМШ № 8 імя Р. Шырмы г. Мінска, Сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі і Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі.
З 1971 па 1974 год навучаўся ў асістэнтуры-стажыроўцы пры Белдзяржкансерваторыі (атрымаў дыплом № 2 аб заканчэнні стажыроўкі).
У 1984—1987 гадах працаваў прафесарам Дакарскай кансерваторыі ў Рэспубліцы Сенегал.
У 1987 годзе вярнуўся ў ДАСА РБ, дзе адпрацаваў 39 гадоў і прыняў удзел у больш чым 3000 канцэртах у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Польшчы, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Швейцарыі, Балгарыі, Італіі, Іспаніі і іншых краінах.
Выкладае на кафедры драўляных духавых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, дзе чытае курсы: спецыяльны інструмент (флейта), ансамбль, вывучэнне роднасных інструментаў, чытанне нот з ліста. выкладчык аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Рэспубліканскай музычнай гімназіі-каледжа пры БДАМ. 22 снежня 2017 года ВАК РБ прысвоіў Грыгор’еву званне дацэнта ў галіне мастацтва.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Узнагароды Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі і Саюза беларускіх кампазітараў.
Публікацыі
Вучэбна-метадычныя зборнікі і рэпертуар «Свірэль». Зборнік твораў для ДМШМ (1984) «Свірэль-2». Эцюды, практыкаванні, ансамблі (2007) «Гук адухоўлены». Творы Р. Суруса для духавых інструментаў (2008) «Хрэстаматыя для малодшых класаў ДМШМ» (2011) «Хатняя музыка». Г. К. Гарэлава, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2013) «Натхненне». Творы для духавых інструментаў ДМШМ (2015) «Хрэстаматыя для старэйшых класаў ДМШМ» (2017) «Калейдаскоп». Творы А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2017) «Пра што спяваюць птушкі». А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2020) «Танга — адлюстраванне». А. Безенсон, рэдакцыя В. А. Грыгор’ева (2021) «Прысвячэнне». Творы для флейты (2021) «Натхненне». 2-е выданне, дапоўненае (2021—2022) «Флейтавыя акварэлі». Творы беларускіх кампазітараў XX—XXI ст. (2022)
Вучэбныя праграмы Праграма навучання ігры на духавых інструментах для ДМШМ (разам з Г. Забарам, 2013) Праграма для Рэспубліканскага музычнага каледжа (гімназія — 2014, каледж — 2018) Праграма вывучэння роднасных драўляных духавых інструментаў (БДАМ, 2017) Метадычная праца «Да пытання вывучэння роднасных інструментаў у класе флейты» (БДАМ, 2017)
Крыніцы
Катэгорыя:Флейтысты Беларусі