Юрый Аляксеевіч Кегелеў (нар. , г. Ліда) — беларускі мастак-рэстаўратар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Лідзе. Скончыў сярэднюю школу №8 г. Ліды. У 1983-1988 гг. вучыўся на мастацка-графічным факультэце ВДУ. Працуе мастаком-рэстаўратарам у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі з 1991 года. З 1994 да 2004 гг. навучаўся ва Усерасійскім мастацкім навукова-рэстаўрацыйным цэнтры імя акадэміка І. Э. Грабара па спецыяльнасці «Мастак-рэстаўратар станковага алейнага жывапісу». У цяперашні час мае кваліфікацыю мастака-рэстаўратара вышэйшай катэгорыі станковага алейнага жывапісу.
Узнагароды Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Беларусі (2005). Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства культуры, Адміністрацыі Прэзідэнта за ўклад у рэалізацыю культурнай палітыкі дзяржавы, высокае прафесійнае майстэрства, медалём Францыска Скарыны (2025).
Крыніцы
Літаратура Кегелеў Ю. Як мы рэстаўравалі Пэна: 5 чэрвеня — 150 год з дня нараджэння Юдаля (Іегуды) Пэна (1854—1937), выдатнага жывапісца і педагога / Ю. Кегелеў // Культура. — 2004. — 5—11 чэрвеня (№ 23). — с. 15.
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларусі Катэгорыя:Мастакі-рэстаўратары Беларусі