Кірыл Барысавіч Залескі () — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны») Міністэрства замежных спраў Расіі.
У 2002—2008 гадах працаваў трэцім сакратаром, другім сакратаром пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.
У 2008—2011 гадах быў першым сакратаром, саветнікам аддзела Азіі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
У 2011—2016 гадах — саветнік пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.
У 2016—2018 гадах — начальнік аддзела Афрыкі, намеснік начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС.
З 2018 па 2023 гады — начальнік аддзела грамадскай інфармацыі і міжнароднага супрацоўніцтва, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій».
З 2023 года па 3 сакавіка 2025 года — намеснік начальніка дзяржаўнай установы «Сакратарыят Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій».
3 марта 2025 года прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
Спасылкі Кірыл Залескі назначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі
Катэгорыя:Міністры сувязі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі