Герман Блюмэ (; ) — нямецкі кампазітар, аўтар інструментальнай музыкі і маршаў часоў гітлераўскай Германіі.

Біяграфія Першапачаткова быў скрыпачом. Удзельнічаў у Першай сусветне вайне, на якой страціў правую рукуNach Blumes Angaben „Zertrümmerung der rechten Hand“, siehe Schreiben vom 21. Juli 1962, Fred K. Prieberg: Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945. CD-ROM-Lexikon, Kiel 2009, 2. Auflage, S. 563.. Пасля вайны вывучаў кампазіцыю ў Берліне ў Энгельберта Хумпердынка і Фрыдрыха Эрнста Коха, а таксама музыказнаўства ў Германа Крэцшмара, Макса Фрыдляндэра і Ёханеса ВольфаAngaben zur Person in einem Schreiben vom 21. Juli 1962, siehe Fred K. Prieberg: Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945. CD-ROM-Lexikon, Kiel 2009, 2. Auflage, S. 563.. З 1917 па 1919 год ён прэтэндаваў на пасаду старшыні студэнцкага камітэта, але ў канцы 1919 года быў зрынуты з-за сваёй антысеміцкай агітацыіSchriftlicher Lebenslauf Blumes vom 10. Juni 1937, abgedruckt bei Fred K. Prieberg: Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945. CD-ROM-Lexikon, Kiel 2009, 2. Auflage, S. 561..

У 1923 годзе стаў членам Stahlhelm, Лігі франтавых салдат. З 1925 па 1935 быў кіраўніком федэральнай музыкі лігі. З 1932 года працаваў рэдактарам часопіса Der Stahlhelm-Kapellmeister, які ў 1933 годзе быў перайменаваны ў Stahlhelm-Musikzeitung.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў заняў пасаду ганаровага спецыяльнага прадстаўніка па музыцы міністра працы Рэйха Франца Зельдтэ. У красавіку 1933 года далучыўся да нацыяналістычнай і антысеміцкай арганізацыі Kampfbund für deutsche Kultur, а 1 снежня 1933 года стаў членам Нацысцкай арганізацыі дапамогі ахвярам вайныJoseph Wulf: Musik im Dritten Reich. Eine Dokumentation. Ullstein, Frankfurt am Main, Berlin, Wien 1983, ISBN 3-548-33032-0. S. 80 und 190..

З 1934 года быў членам адміністрацыйнага камітэта Музычнай палаты Рэйха і Вялікага савета нямецкай кампазітарскай прафесіі ў Музычнай палате Рэйха.

Двойчы спрабаваў трапіць у НСДАП, але быў прыняты толькі на трэці раз, 1 красавіка 1936 года. З 1 ліпеня 1937 года таксама быў членам СС. Да 1941 года ўваходзіў у штаб галоўнага ўпраўлення кадраў СС. Да 1941 года даслужыўся да гаўптштурмфюрара.

Старасць правёў у Гросбатвары (Бадэн-Вюртэмберг).

Творчасць Блюмэ стаў вядомы перш за ўсё дзякуючы шматлікім ваенным маршам, што выкарыстоўваліся нацысцкай прапагандай, напрыклад, Hakenkreuz am Stahlhelm (1933), Adolf-Hitler-Fanfare oder Adolf-Hitler-Fantasie, абодва 1934 года.

Напісаў Märchenspiel і розныя аркестравыя п’есы, такія як сюіта Meine Berge - meine Heimat; канцэрт для валторныNach Fred K. Prieberg: Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945. CD-ROM-Lexikon, Kiel 2009, 2. Auflage, S. 562 wurde dieses Stück im Rahmen der Reichsmusiktage 1939 aufgeführt.. Ствараў таксама камерную музыку, у тым ліку Kleine Hausmusik для струннага квартэта (1936) і хораў. Творы Блюмэ выкарыстоўваліся як паходныя песні для гітлерюгенду і вайскоўцаў. Ён таксама выступіў як кампазітар папулярнай музыкі — танга-серэнада Schöne blonde Frau aus Wien (1936) і персанажная п’еса Holzkadetten.

Аўтар Smorgon-Marsch, прысвечанага абароне СмаргоніМемориальный комплекс в Сморгони – это нужно не мертвым, это нужно живым!.

Пасля Другой сусветнай вайны ў савецкай зоне акупацыі былі забароненыя радыёпастаноўкі яго твораў. Некаторыя з ваенных маршаў Блюмэ былі ўключаны ў зборнік Вільгельма Штэфана «Маршы нямецкай арміі» для Бундэсвера.

Крыніцы

Літаратура Ernst Klee: Das Kulturlexikon zum Dritten Reich. Wer war was vor und nach 1945. S. Fischer, Frankfurt am Main 2007, ISBN 978-3-10-039326-5, S. 59 Fred K. Prieberg: Handbuch Deutsche Musiker 1933–1945. CD-ROM-Lexikon, Kiel 2009, 2. Auflage, S. 554–563. online Joseph Wulf: Musik im Dritten Reich – Eine Dokumentation. Siebert Mohn Verlag, Gütersloh 1963.

Спасылкі

Fotos von Hermann Blume Bild-Nr.: 30030816 und 30038337. bpk-Bildagentur, Stiftung Preußischer Kulturbesitz.

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Кампазітары Германіі