Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1991 г. у Мінску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Праводзіць навукова-даследчую работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк дадзеных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.
Калекцыі
Фонды музея налічваюць больш за 235 тысяч экспанатаў.Калекцыі
Калекцыя рыб Калекцыя паўзуноў Калекцыя чэрапаў і костак Калекцыя павукападобных Калекцыя ракападобных Калекцыя грыбоў Калекцыя матэрыялаў пра вучонага Я. В. Наркевіча-Ёдкі Калекцыя плакатаў, афіш, улётак па ахове навакольнага асяроддзя Калекцыя кніг, брашур, часопісаў, буклетаў па ахове навакольнага асяроддзя, «Чырвоныя кнігі» СССР, РСФСР, БССР, РБ Калекцыя матэрыялаў вучонага-батаніка А. Ф. Флёрава пачатку ХХ стагоддзя Калекцыя жывапісу Калекцыя кіно-, фота-, фотадакументаў Калекцыя птушак Калекцыя млекакормячых Аалагічная калекцыя Калекцыя насякомых Калекцыя драўняна-хмызняковых і травяністых раслін (гербарныя лiсты) Калекцыя імхоў і лішайнікаў Калекцыя насення і шышак Калекцыя мінералаў Калекцыя горных парод Валеанталагічная калекцыя Калекцыя ваз, дэкаратыўных талерак, чайных сервізаў з выявамі раслін і жывёл Калекцыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Галерэя
Літаратура Петрыкаў, А. М. Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь / А. М. Петрыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 13.
Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:1991 год у Мінску