Якуб Адамавіч Якубоўскі (, в. Камаі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — , Мінск) — беларускі гісторык, географ, аўтар гімна беларускіх татараў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976).

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Камаі (цяпер у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці) ў сям’і рамесніка. У часы Другой сусветнай вайны пераехаў у гарадскі пасёлак Відзы Браслаўскага раёна, дзе скончыў школу. З 1949 года працаваў піянерважатым і настаўнікам пачатковых класаў у мясцовых школах, адначасова завочна вучыўся на гістарычным аддзяленні Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1957—1962 гадах адукацыю працягваў па спецыяльнасці «геаграфія» ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пасля заканчэння БДУ працаваў у Навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства.

З 1967 года працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у 1972—1988 гадах займаў пасаду загадчыка рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы шэрагу значных выданняў, у тым ліку: «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (12 тамоў); «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (5 тамоў); «Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя» (5 тамоў, на беларускай і рускай мовах); «Блакітная кніга Беларусі».

Працуючы ў выдавецтве, працягваў адукацыю: вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М. Горкага па спецыяльнасцях «гісторыя і грамадазнаўства» (1979—1982) і «беларуская мова і літаратура» (1985—1989).

Памёр года ў Мінску.

Даследаванне гісторыі і культуры татараў Якуб Якубоўскі даследаваў гісторыю і культуру татараў у Беларусі, вывучаў іх старажытныя шляхецкія роды, збіраў звесткі пра вядомых беларускіх дзеячаў татарскага паходжання. Распрацаваў канцэпцыю і рыхтаваў матэрыялы да энцыклапедычнага даведніка «Татары Беларусі, Літвы і Польшчы» (застаўся ў рукапісе).

У 1991 годзе ініцыяваў стварэнне і стаў галоўным рэдактарам часопіса «Байрам» — афіцыйнага выдання Беларускага згуртавання татараў-мусульман «Аль-Кітаб». Займаў гэтую пасаду з 1991 па 1998 год. Напісаў каля 1000 артыкулаў для часопіса і энцыклапедычнага даведніка. Ягоным аўтарствам належаць словы гімна беларускіх татараў «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі» (музыка Д. Мазітавай).

Узнагароды У 1976 годзе ў складзе калектыву аўтараў 12-томнай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Узнагароджаны медалём М. Шчакаціхіна (1998). Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь» (1998).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:гісторыкі Беларусі Катэгорыя:географы Беларусі Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары